Цырк на ўсю Эўропу

Альковіч Юстын

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

У правінцыйным гарадку заезжы цырк пачаў несці страты. Дырэктар цырка Ціцянок што ні рабіў, як ні стараўся — не гараць людзі жаданнем ісці да яго, хоць ты забіся. Шчыра кажучы, а хто туды пойдзе, калі там такое дзеецца. Мяркуйце самі. Канферанс'е (яго функцыі выконвае блазан, былы доктар камумістычных навук Іван Іванавіч Пантановіч) узнёсла аб'яўляе: — Зараз на арэну выйдзе Ян Чэўскі — чалавек-патрыёт з фенаменальнай памяццю! У шляхетным фраку і цыліндры на арэну выкочваецца пузаты карлік. Казалі, небарака ў маленстве бомкнуўся галавой, ды так з тае пары і застаўся прыпыленым. Дык вось, карлік з важнецкім выглядам няспешна соўгаецца туды-сюды, размаўляе па дзіцячым мабільніку і заўзята калупаецца ў носе, затым патрыятычна выпівае ажно вядро фанты і надоўга знікае за кулісамі. Зала пачынае шумець, выказваць незадавальненне. Тады зноў з'яўляецца блазан (ці доктар навук — як каму больш падабаецца) і супакойвае: — Шаноўная публіка! А зараз Ян Чэўскі з уласнага брандспойта патрыятычна замочыць ажно трэці рад! Усе, хто сядзеў у першых радах, панічна пырхнулі, як куры перад шашком. А доктар (ці блазан камуністычных навук — як каму больш даспадобы), крычыць наўздагон:

Отзывы

Цырк на ўсю Эўропу

Популярные книги