Чазенія

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 11

Аннотация

Чазенія I. ПЕСНЯ АБ УСПАМІНАХ У СІНІМ, ТУМАННЫМ ГОРАДЗЕ Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва крычала, падыходзячы да берага, самотная субмарына. Ён ведаў: там цішыня. Толькі некалькі людзей бязгучна і млява цягнуцца па пірсе, адганяючы з брандспойтаў гэты дым, гэты пыл, гэты сухі туман. А ён усё ідзе. А вакол, у цішыні, гэты крык. ...Яны беглі не таму, што небяспека пагражала ім адным. Невядомае пагражала ўсім, і яны імчалі, каб папярэдзіць людзей. А людзі былі ў тым будынку наперадзе, на самай градзе ўзгоркаў, там, дзе яна абрываецца ўніз, да мора. Сябар цяжка тупаў побач – вялізны сілуэт на чорным небе. Гэта быў дзіўны, няветлы, змрочны будынак. Увесь як крышталь: ці то палац, ці то замак. Сябар не ведаў, што Севярын бяжыць да гэтага замка не проста таму, што там людзі. Сярод людзей была жанчына, страх за якую раздзіраў сэрца. Папярэдзіць – і тады яна, усе яны, схаваюцца і, можа, выжывуць.

Отзывы

Чазенія

Популярные книги