Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Пятровіч Барыс
  • 0

Аннотация

БАРЫС ПЯТРОВІЧ ЧАКАНЬНЕ, альбо Зацемкі 1995-га году «І азірацца стаў я недаўменна, Нібы ў быцьцё вярнуўся з небыцьця...» Дантэ. «Боская камедыя» - «Пекпа». 1. Цені паўзьлі па зямлі. Доўгія цені, з якіх нараджаецца вечар, каб памерці ў ноч. Нясьпешна, але няўмольна, няўхільна, набліжаліся яны да ног Стаха і спыніць іх — азначала спыніць час, спыніць жыцьцё. Цені на­лежал! не навакольным дрэвам і дамам, а сонцу, якое хавалася за гэтымі дрэвамі і дамамі, якое зыходзіла адсюль некуды туды, дзе цені цяпер зьмяншаліся, дзе цемра скурчвалася і зьнікала, дзе нараджаўся ясны дзень. Любы зыход ёсьць нараджэньне? Мажліва, і так. Але ня тут, а недзе там... Стах наступіў на блізкі цень, аднак ён абняў сабою ягоны чаравік, накрыў, узяў у палон, і Стах адчуў холад ценю, нібы засунуў нагу ў гурбу сьнегу. Холад не фізічны і таму адчувальны яшчэ больш страшней. Сонца забірала адсюль ня толькі сваё сьвятло, але і цяпло. Забірала, каб заўтра зноў гэтаксама няўхільна ...

Отзывы

Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Популярные книги