Ценi (на белорусском языке)

Прус Болеслав

Жанр: 

  • 0

Аннотация

Баляслаў Прус Ценi Пераклад: Янка Брыль Калi на небе датляваюць сонечныя промнi, з зямлi вынырвае змярканне. Змярканне - гэта вялiкая армiя ночы, тысячы нябачных калонаў, мiльярды салдат. Магутная армiя, што спакон веку змагаецца са святлом, разбягаецца кожнай ранiцы, перамагае кожны вечар, пануе ад захаду да ўсходу сонца, а днём, разбiтая, сядзiць у схованках i чакае. Чакае ў горных безданях i гарадскiх сутарэннях, у лясным гушчары i ў глыбiнях цёмных азёраў. Чакае, хаваючыся ў спрадвечных пячорах зямлi, у шахтах, у равах, у закутках дамоў, у шчылiнах камянiц. Разгоненая i як быццам адсутная, яна напаўняе ўсе схованкi. Сядзiць у кожнай адтулiне кары на дрэвах, у складках чалавечай вопраткi, ляжыць пад найменшай пясчынкай, чапляецца за найтанчэйшую павуцiнку - чакае. Выпуджаная з аднаго месца, iмгненна пераносiцца на iншае, карыстаючыся кожнай нагодай, каб вярнуцца туды, адкуль яе прагналi, уцiснуцца на незанятае месца i залiць сабою ўсю зямлю. Калi згасае сонца, армiя змяркання густымi шэрагамi высоўваецца са сваiх схованак, цiхая i асцярожная. Запаўняе калiдоры дамоў, сенi i дрэнна асветленыя лесвiчныя пляцоўкi; з-пад шафаў i сталоў выпаўзае на сярэдзiну пакоя i абсядае фiранкi; праз акенцы сутарэнняў i вокны дамоў вылазiць на вулiцы, у глухiм маўчаннi штурмуе сцены i дахi, дзе, затаiўшыся ў шчытах, цярплiва чакае, калi на захадзе паблекнуць ружовыя аблокi.

Отзывы

Ценi (на белорусском языке)

Популярные книги