Быльнiкавы межы (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Быльнiкавы межы I Азалацiла восень поле ржышчам, дрэвы лiсцем, гумны снапамi; абвеяла хаты жытнiм пылам; вострым пахам кастрыцы напоўнiла вулiцу... Кароткiмi днямi хутка пабегла жыццё ў вечнасць. Аднолькава яснымi нараджалiся яны, гэтыя днi, i такiмi ж гаслi, i на змену iм прыходзiлi доўгiя асеннiя ночы - то туманныя, то зорныя, з вострым халадком першых замаразкаў... Дзень пры днi стагнаў ток пад Паўлавым цэпам. Ячменныя асцюкi з пылам забiвалiся яму за каўнер i ў лапцi, падала зверху на яго пыльнае павуцiнне, i ён некалькi разоў на дзень выходзiў атрэпацца на двор. А на двары i вакол было ўсё так, як i дзесяць, дваццаць год таму назад. Таксама плакалi замурзаныя дзецi, абсыпаў вецер пяском трухлявыя сцены, на пустых агародах панура цягалiся дробныя худыя конi. I той жа самы стары стук цапоў абуджваў пустое поле. Поле ж гэтае, яшчэ больш, здаецца, абрасло за апошнiя гады густым быльнiкам на шырокiх межах. Так што здалёк зусiм хавалiся ў iм вузкiя палосы... I вытрасаючы мякiну з лапцей на двары, i стукаючы цэпам, Павал не пакiдаў думаць.

Отзывы

Быльнiкавы межы (на белорусском языке)

Популярные книги