Бяздонне (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Бяздонне (Малюнак) I Як засмяецца сонца зямлi золатам ранiцы - абзавецца горад кiпучаю радасцю. Упартыя гудкi заводаў праспяваюць шырокую песню, мацней крыкнуць станцыi горлам машын, весела бразне недзе жалеза. Гэта так абзавуцца на зямлi людзi, i самi агорнуцца на новы дзень сваiмi жыццёвымi думкамi. Над глухiмi кварталамi - вузкiмi вулiцамi i малымi дамамi - крык гарадской ранiцы пракоцiцца зычней; у iм тут як бы жаданне схвацiцца ў жартаўлiвай барацьбе з гулкасцю палявой цiшы, падышоўшай да самага горада. Тут ад яго хутчэй заварушацца людзi. Спяшаючы, яны адзяюцца. Галасы iх не так тут моцна зычаць, як у гэты час у вёсках, - можа, гэта густата сцен тут iх з'ядае... Шырокi двор на вуглу пятай ад канца горада вулiцы ажывае. З правага боку двара, з адчыненых заўсёды дзвярэй каменнага жоўтага дома выходзяць яшчэ заспаныя людзi. Чалавек дваццаць з'яўляецца iх. Яны спяшаюць, бо ўжо другi раз пазвалi iх упарта гудкi. На процiлеглым баку двара, у нiзкiм дзеравяным доме скрыпяць шэрыя дзверы. З раскiданага ганка спускаецца адзiн. Выходзiць ён за вароты i хутка iдзе па дзеравяным тратуары ў канец вузкiх вулiчак, дзе чутно - спяваюць калёсы вагонаў i паравiкi крычаць жалезам.

Отзывы

Бяздонне (на белорусском языке)

Популярные книги