Буланы (на белорусском языке)

Черный Кузьма
  • 0

Аннотация

Кузьма Чорны Буланы I Зямля, зямля! Прасторы ў вятрах - чорныя, з вясёлым зяленiвам расцвету... Бярозы i хвоi ў вольную восень... Думаюць думу дарогi, гоняць ваду цiхiя рэчкi... I ў цiшынi буры, i ў бурах - цiшыня... Хмурна думаць пачало неба, i тады ж зямля весялiлася ветрам. Пад дзень пабялела зямля, а днём заснуў пад хвоямi вецер, i заплакала восень снегавымi слязамi. Падала вострая музыка капель i, як сплыў снег, заглядзелася мокрая зямля ў тонкае неба, i ў саду ўсмiхнулiся апошнiя лiсты голае лiпы. Так i было мокра цэлы дзень ды сумна-весела ад ясна-туманнага неба. I тады раптам павеяла з поля вялiкаю воляй - неабдымнаю i нявызначанаю, як пачуццё: можа гэта пахла поплавам, цi гаварылi хвоi за полем, цi то гэта сляды соннага ветру, - толькi пацягнула тады Буланага з хлява ў паплавы. Ён аж памахаў аблезлым хвастом ды пацёрся свярбячаю спiнаю аб сцяну. Пасля абнюхаў "качалкi" неперажованага старымi зубамi сена, утоптаную салому пад нагамi ды сцяну, што аддавала сухiм гноем ды трухлiнай. Тады ўставiў у вакенца бяздонна-чыстыя, як крынiца, вочы i ўбачыў: салома мокрай страхi, над ёю галiна з варонай i вясёлае неба. Усё гэта было як бы некiм фонам, цьмяна адчуваемым глыбiнёю iстоты, незразумелым нi ў цэлым, нi сваiмi асобнымi часцiнамi.

Отзывы

Буланы (на белорусском языке)

Популярные книги