Беларускiя народныя казкi

Народные сказки
  • 1

Аннотация

Каток зь Пеўнікам ды Ліска Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе. Кажа раз каток пеўніку: — Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку. — І пайшоў. Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць: — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы. А пеўнік на гэта: — Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам. — Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска. — А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок! Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі. Стаў пеўнік галасіць: Коціку-браціку, Мяне ліска схапіла, Зубамі крыльцы шчаміла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокія горы, У глыбокія норы! Ратуй мяне! Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў.

Отзывы

Беларускiя народныя казкi

Популярные книги