Белае полымя

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 9

Аннотация

Уладзімір Караткевіч Белае полымя Прысвячаецца Мiколу Садавому Ужо трэцi дзень панствавала над тундрай вялiкая багiня поўначы – Завея. Трэцi дзень, бавячыся, яна перасыпала з месца на месца снегавыя дзюны, раздзьмухвала на iх равучае белае полымя i скакала ў ягоных языках шалёны i аднастайны танец. I чалавек трэцi дзень ляжаў у палатцы, занесенай снегам, i напалову спаў, напалову не спаў. У нейкi з гэтых дзён, 1 лютага 19ЗЗ года, яму споўнiлася трыццаць год, але ён не ведаў, калi быў гэты дзень: сёння, учора цi пазаўчора. Ён не ведаў нават, дзень знадворку цi ноч. Прабiваючы часам снег, ён ведаў толькi, што завея не скончылася, – вось i ўсё. I ў цемры перад яго пасiвералым тварам, якi адзiн толькi не быў прыкрыты спальным мяшком, праносiлiся стракатыя прывiды. Уяўляўся яму родны дом на беразе Нёмна, буслiныя шапкi ў шатах векавых дубоў, струменьчык малiнавага варэння, што паузе з лыжачкi. Да болю часам хацелася туды, на залатыя лугi Заходняй Беларусi, якая зараз звалася шыпячым i брыдкiм словам “крэсы”. Часам, калi ён драмаў, прывiды ставалi iншыя: вадакачкi, гудкi загнаных цягнiкоў, стрэлы ў натоўп, раздзёртыя крыкам iрты:

Отзывы

Белае полымя

Популярные книги