Барвяны шчыт

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 1

Аннотация

Янку Брылю Вясёлка, відаць, выпіла не адну азярыну, а яны ўсё яшчэ сядзелі на адхоне, пазіраючы на мокрыя зарэчныя паплавы, з якіх яна вырастала. Маўклівыя, нерухомыя, яны нібы не існавалі адзін для аднаго, хлопец гадоў дваццаці двух і дзяўчына, можа, на два леты маладзейшая за хлопца. Стаяла між імі нешта прыкрае, аб чым цяжка забыць і немагчыма не забыць — іначай хаця і не жыві. Вясёлка з кожнай хвілінай налівалася колерамі такой першапачатковай яснасці і чысціні — як сама радасць, такой празрыстасці, што праз іх відаць былі — ніжэй лугі, вышэй — лілавата-блакітнае неба. — Ну і смокча, — сказаў хлопец. — Як ты з жыцця, — сказала яна. — Усё для колераў, усё для чорт ведае чаго. — Для колераў, але ж не для сябе. — Ну канечне… у цябе на ўсё ёсць адказ. Хлопец не адказаў. Гэта былі першыя словы, якімі яны абмяняліся за тры гадзіны. І не варта было раскрываць рот, каб сказаць такія словы. Перад імі была Ака, праўдзівей, адзін з яе рукавоў, далей — паплавы, з якіх піла вясёлка, яшчэ далей — ліловае ад хмар галоўнае рэчышча.

Отзывы

Барвяны шчыт

Популярные книги