Авальны партрэт

По Эдгар Аллан
  • 0

Аннотация

Эдгар Алан По Авальны партрэт Замак, у які мой слуга наважыўся праламіцца гвалтам, каб не дазволіць мне ў маім безнадзейна немачным стане прабавіць ноч пад голым небам, уяўляў сабою адну з тых напышлівых і панурых каменных крушняў, што здавён змрочна высіліся сярод апэнінскіх схілаў, нібы спароджаныя фантазіямі сп-ні Рэдкліф. Па ўсім было відаць, што ягоныя насельнікі часова і зусім нядаўна яго пакінулі. Мы разьмясьціліся ў адным з найменшых і найсьціплей абстаўленых пакояў, які ляжаў у невялічкай вежы наўскрай будынку. Ён быў багата аздоблены габэленамі і завешаны шматлікімі і разнастайнымі геральдычнымі шчытамі, разам зь незвычайна высокай колькасьцю вельмі жывых сучасных карцінаў у рамах з залачонымі арабэскамі. Гэтыя карціны, якія віселі ня толькі на самых сьценах, але ў шматлікіх угінах і сховах, якія непазьбежна ўтвараліся дзівоснаю архітэктураю замка, неяк дзіўна мяне зацікавілі, мабыць таму, што я ўжо пачынаў трызьніць; і я папрасіў Пэдро зачыніць цяжкія аканіцы — бо за вокнамі ўжо стаяла ноч, — запаліць сьвечкі ў высокім кандэлябры, што стаяў у галовах майго ложку, і адхінуць заслоны з чорнага аксаміту, якія закрывалі сам ложак. Усё гэта я загадаў зрабіць дзеля таго, каб аддацца калі ня сну, дык прынамсі папераменнаму сузіраньню гэтых карцінаў і гартаньню невялікай кнігі, якую я знайшоў каля падушкі і якая зьмяшчала іхны агляд і апісаньне.

Отзывы

Авальны партрэт

Популярные книги