Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш
  • 0

Аннотация

Алесь Аркуш АСКЕПКІ ВЯЛІКАГА МАЛЮНКУ Эсэ Маё Жодзіна ПЕРШЫ САМВЫДАЎ Свой першы самвыдаў я зрабіў у Жодзіне. На дварэ стаяў 1983 год. Вярнуўшыся з войска, я падаўся ў наргас. Як большасьць студэнтаў-жодзінцаў, езьдзіў на заняткі электрычкай. На першым курсе БДІНГ набыў просьценькую, самую танную друкарку «Москва» і вечарамі «перастукваў» сваю паэзію (на той час друкарку можна было мець ужо без рэгістрацыі ў органах). На пачатку 1980-х я належаў да кола маладых паэтаў, якія гуртаваліся вакол часопісу «Рабочая смена» (неўзабаве ён стаў «Парусом», а затым і зусім зьнік). Алеся Аркуша яшчэ не было, а Аляксандар Козік пісаў па-расейску. Сярод іншых «рабочасьменаўцаў» наперш згадваецца Вера Лойка, цяперашняя жонка вядомага паэта Леаніда Галубовіча. Яна, дарэчы, і дала мне адрас «вельмі таленавітага» хлопца зь вёскі Вароніна, зь якім я меў надзвычай інтэнсіўнае ліставаньне. Было гэта, праўда, пазьней – у 1986 годзе. Сама ж Вера пазнаёмілася зь «беларускім Рубцовым» толькі праз год у Маскве ў літінстытуце – у Белакаменнай яны й пабраліся шлюбам. У 1986-м у паветры ўжо лунаў дух «вызваленьня». У 1983-м сытуацыя была іншая.

Отзывы

Аскепкі вялікага малюнку

Популярные книги