Артыкулы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 8

Аннотация

Абдуванчык на кромцы вады Ёсць у вялікага мастака М. К. Чурлёніса карціна "Спакой". Апалогія раўнавагі. Вялікі светавы акіян настолькі ціхі, што каля самай кромкі вады паспеў пабялець і не абсыпацца абдуванчык. Спакой даўно. Прарос, зрабіўся маленькім залатым сонцам, пасля — апушыўся, пасля — рассее свой род па ўлонні зямным. Як у каго, але ў мяне гэтая карціна выклікае адзіную думку: наколькі ж я моцны. Як я ўсё магу. Захачу — сякерай пад камель тысячагадовы дуб. Захачу — разаб'ю вялізны, як хата, валун. Захачу — па бярвенцы, па каменьчыку разнясу першую — лепшую крэпасць. Дзесяткі тысяч рук узводзілі піраміду Хеопса. А ў мяне дзве рукі і (пакуль па іх не далі) шар-баба, дынаміт, мелініт, трасца і хвароба. І — выбуховай сілы папера ад нейкага… гм!.. геадэзіста, што шаша павінна прайсці якраз праз такі і такі будынак, адкрыты кар'ер ляжыць якраз пад каранямі дубовага гаю, які памятае часы Шэкспіра або нават Цэзара. Паперыну можна павярнуць, як дышаль, куды ты хочаш. На месцы рэліктавага лесу пабудуваць прафілакторый (мой!) або крэматорый (мой!), як быццам побач няма месца. Як быццам нашчадкі калі яны толькі захочуць (а я да таго часу даўно ўжо буду безабаронны) не знясуць усяго. што толькі захочуць, каб насадзіць на тым месцы сваё.

Отзывы

Артыкулы

Популярные книги