Арэна (на белорусском языке)

Браун Фредерик
  • 0

Аннотация

Фрэдэрык Браўн Арэна Пераклала Лiна Каўрус Карсан расплюшчыў вочы i ўбачыў над сабой цьмяна мiгатлiвы блакiт. Было горача. Ён ляжаў на пяску. Яму ў спiну ўпiваўся востры камень з пяску. Карсан павярнуўся на бок, потым сеў, упiраючыся рукамi ў пясок. "Я звар'яцеў, - падумаў ён. - Цi памёр. Цi яшчэ што-небудзь..." Пясок быў блакiтны. Ярка-блакiтны. А блакiтнага пяску няма нi на Зямлi, нi на адной з планет. Блакiтны пясок. Блакiтны пясок пад блакiтным купалам, - нi небам, нi столлю, а нейкай замкнёнай паверхняй. Карсан чамусьцi ведаў, што яна замкнёная i канечная, хоць i не мог гэтага бачыць. Ён набраў жменю пяску, якi заструменiў памiж яго пальцамi. Струменьчыкi заказыталi яго голую нагу. Голую? Ён быў зусiм голы, i яго цела пакрылася ўжо густым потам ад знясiльнай гарачынi i таксама стала блакiтнае там, дзе налiп пясок. Але ў астатнiх месцах яно было белае. "Значыць, гэты пясок сапраўды блакiтны, - падумаў ён. - Калi б ён толькi здаваўся блакiтным у блакiтным святле, то i я быў бы блакiтны. Але я белы, - значыць, пясок блакiтны. Блакiтны пясок. Блакiтнага пяску не бывае. I такое такой не бывае, як гэтая".

Отзывы

Арэна (на белорусском языке)

Популярные книги