Апошні лісток

Генри О.
  • 0

Аннотация

О. Генры Апошні лісток У невялічкім квартале з заходняга боку Вашынгтон-сквер вуліцы пачынаюць нейкі вар’яцкі бег і разбіваюцца на вузенькія палоскі, якія яшчэ называюць “вулкамі”. Гэтыя “вулкі” выгінаюцца і перасякаюцца пад дзіўнымі вугламі. А адна вуліца нават перасякае саму сябе раз-другі. Адзін мастак адкрыў неяк для сябе каштоўную магчымасць на гэтай вуліцы. Напрыклад, збіральнік грошай з чэкам за фарбы, паперу і палатно можа сустрэць тут самога сябе, не атрымаўшы па рахунку ні цэнту. Неяк у дзівосны старэнькі Грынвіч-віладж забрылі мастакі ў пошуках вокнаў з паўночнага боку, вільчыкамі васемнаццатага стагоддзя, галандскімі мансардамі і недарагой арэнднай платай. Затым яны перацягнулі з сабой алавяныя конаўкі і электрарандолі з Шостай авеню і ўтварылі “калонію”. Пад самым дахам аднаго з прысадзістых трохпавярховых цагляных дамоў мелі майстэрню і Сью з Джонсі. Джонсі – гэта памяншальнае ад Джааны. Адна была з штату Мэн, другая з Каліфорніі. Яны пазнаёміліся за абедам у рэстаране “Дэльмоніка” на Восьмай вуліцы, і аказалася, ім абедзвюм настолькі падабаюцца мастацтва, салата з лісця цыкорыя і шырокія рукавы, што яны вырашылі здымаць разам майстэрню.

Отзывы

Апошні лісток

Популярные книги