Аннотация

Штэфан Цвайг Амок У сакавіку 1912 года ў неапальскім порце, калі разгружалі вялікі акіянскі параход, меў месца дзіўны няшчасны выпадак, пра які ў газетах з'явіліся падрабязныя, але вельмі фантастычныя паведамленні. Хоць я сам быў пасажырам «Акіяніі», але, як і другія, не мог быць сведкам гэтага незвычайнага здарэння. Яно адбылося ноччу, пры пагрузцы вугалю і выгрузцы тавараў, і мы, каб выратавацца ад шуму, з'ехалі ўсе на бераг і бавілі час у кавярнях або тэатрах. Усё-такі я асабіста думаю, што некаторыя мае здагадкі, якіх я тады публічна не выказваў, змяшчаюць у сабе сапраўднае тлумачэнне таго трагічнага выпадку, а даўнасць дазваляе скарыстаць давер, аказаны мне ў час аднае размовы, якая непасрэдна папярэднічала дзіўнаму эпізоду. Калі я хацеў заказаць у параходным агенцтве ў Калькуце месца на рэйс у Эўропу на борце «Акіяніі», клерк толькі спачувальна паціснуў плячамі: ён не ведае, ці можна яшчэ гарантаваць мне каюту, бо цяпер, перад самым надыходам дажджлівага сезону, усе месцы звычайна распрадаюць у Аўстраліі, і ён павінен спачатку дачакацца тэлеграмы з Сінгапура. Але назаўтра ён сказаў, што можа прапанаваць мне каюту, праўда, не вельмі камфартабельную, пад палубаю і ў сярэдняй частцы парахода. Мне не цярпелася хутчэй папасці дадому, таму, нядоўга думаючы, я папрасіў замацаваць за мною месца.

Отзывы

Амок

Популярные книги