Аліва і меч

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 1

Аннотация

І Над горадам у клубах пылу адгучэла жудаснае "даеш!" і ў ляску капытоў пакацілася на захад. I стала цішыня. Палкі біліся недзе ўжо каля Баранавіч, хадзілі ў штыкавыя атакі, з боем бралі ў Белавежы паляўнічы царскі палац, а тут сядзеў на тумбе паважны пузаты хлапчук і засяроджана аддзіраў казырок ад рассечанай канфедэраткі: прымяраўся, што можна з яго зрабіць. Сляпіла сонца. На белыя муры сабораў і касцёлаў балюча было глядзець, і беспрычынна вясёлая каза абдзірала з мура тысячны ўказ. Абывацель і глядзець не хацеў, што там пісана, якая ўлада пагражала і заахвочвала. Немцы былі, палякі былі — халера на іх усіх. А храмы Божыя ўсе руйнавалі і спустошвалі. То пагром, то расстрэл, то кучы на цвінтары, ды яшчэ такія вялікія. Апошнія часы прыходзілі. Арсень Воўкаў скочыў з тачанкі, якая спынілася перад будынкам рэўкома, неасцярожна стаў на правую нагу і зморшчыўся. Кульгаючы, патэпаў да дзвярэй. У вестыбюлі на пашчапаным паркеце стаялі ў козлах вінтоўкі, сядзелі і ляжалі людзі. Матросік з яснымі вачыма сядзеў ля дзвярэй у калідор і метадычна, з зайздроснай трапнасцю пляваў на жалезны ліст пад печкай. Зусім ашалеў ад нудзьгі чалавек.

Отзывы

Аліва і меч

Популярные книги