Адкуль з'яўляюцца яны...

Казлоў Анатоль
  • 0

Аннотация

АНАТОЛЬ КАЗЛОЎ Адкуль з'яўляюцца яны... Аповесць Колькі сябе памятаю — заўсёды лічу прыступкі: ці падымаюся на чацвёрты паверх у сваю невялічкую кватэру, ці спускаюся ў падземны пераход, метро, скляпенне пад хатай, іду ў госці, забягаю ў крамы, наведваю лазню — паўсюль і заўсёды я іх лічу. Гэта нешта неад’емнае ад мяне. Я размаўляю з кімсьді, думаю аб нечым — і раптам на маім шляху ляжаць ці паўстаюць прыступкі — у галаве ўсё сціхае, а ўнутраны голас ра­зам з нагамі перабірае: а дна, дзве, тры, дваццаць шэсць, сорак адна... Закрадваецца думка, што я павінен быў стаць матэматыкам, а мо і не простым — вялікім матэматыкам. Я — матэматык. Смяшнейшага анекдота для тых, хто мяне ведае, не прыдумаеш. Ды я і маўчу, не прызнаюся аб здагадцы і навязлівай думцы пра матэматыку. Няхай буду ведаць гэта я адзін. Калі шчыра, іншым разам становіцца крыўдна і да шчымлівасці ў грудзях балюча. Ад чаго? Ды ад таго, што наш велькі сучасны свет страціў для сябе генія матэматыкі — мяне. Каб не крывіць душой, прызнаюся: адзін раз за кілішкам гарэлкі, пасля таго як схадзілі ў лазню, я п...

Отзывы

Адкуль з'яўляюцца яны...

Популярные книги